Газпром

Газпром

31 снежня ў Маскве адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення «Газпрома» Аляксея Мілера з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам і міністрам энергетыкі Беларусі Віктарам Каранкевічам. Бакі дэталёва абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў газавай сферы з 2020 года, піша Tut.by

Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол паміж «Газпромам» і ўрадам Беларуcі аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у студзені і лютым 2020 года.

ПАА «Газпром» і ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» падпісалі дадатковыя пагадненні аб працягу да 2021 года тэрміну дзеяння кантрактаў на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку праз тэрыторыю краіны. Згодна з падпісаным дакументам, кантрактныя аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваны на ўзроўні 2019 года.

Кантракты паміж «Газпромам» і ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку праз тэрыторыю краіны дзейнічалі да канца 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0