У Беларусі ў 2020 годзе плануецца павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на $5. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты ў эфіры БТ-1.
«У нас ёсць прагноз, бюджэт, зацверджаныя і падпісаныя кіраўніком дзяржавы. Традыцыйна мы падпішам дакумент аб павелічэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на $5», — сказаў Дзмітрый Круты.