Вярнуць 2,5% можа кожны ўдзельнік праграмы лаяльнасці, які разлічыцца карткай Прыёрбанка на суму ад 25 рублёў і прад'явіць карту лаяльнасці сеткі Алмі «Выгада!». Пры гэтым трэба мець асабісты кабінет на KEYcard.

Moneyback паступіць на рахунак у канцы наступнага месяца. Гэта значыць, за снежань налічаць у канцы студзеня. Што важна, KEYcard не адмяняе іншыя бонусы па картках Прыёрбанка, а дазваляе эканоміць яшчэ больш.

У цэлым праграма KEYcard дазваляе ўладальнікам любых картак Прыёрбанка вяртаць да 20%. Сетка партнёраў налічвае больш за 400 гандлёвых пунктаў. На куплі адзення можна эканоміць да 10%, дзіцячых тавараў — да 5%, тэхнікі — 1—3%, а мэблі — 2—4%. У кафэ і рэстаранах, у тым ліку ў Burger King, ENZO і «Дадо Піца», можна вярнуць 5% з чэка. Таксама можна эканоміць у медыцынскіх цэнтрах, салонах прыгажосці, аптэках і службах таксі.

Падключыць праграму можна бясплатна ў інтэрнэт-банку або мабільным дадатку Прыёрбанка, а вывучыць — у асабістым кабінеце на пляцоўцы праграмы лаяльнасці. Там жа прапануюць даведацца, якая сума і калі будзе залічаная. Заадно можна атрымаць інфармацыю аб усіх транзакцыях у сетцы партнёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0