Напярэдадні расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ўся магчымая далейшая дадатковая падтрымка будзе аказвацца Беларусі толькі тады, калі ўсе дарожныя карты па інтэграцыі будуць выкананы. 

Паводле яго слоў, не ўзгоднена 31-я дарожная карта, прысвечаная далейшай інтэграцыі, якая ўключае стварэнне наднацыянальных органаў, адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра.

Радыё Свабода звярнулася па каментар у прэс-службу Нацбанка. Там пацвердзілі, што на цяперашнім этапе перамоваў паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі пытанне адзінай валюты і адзінага эмісійнага цэнтра не падымаецца. А паведамленьне агенцтва ТАСС назвалі не зусім карэктным.

«У тым пакеце дарожных картаў, якія цяпер разглядаюцца і ўзгадняюцца, няма ніякіх згадак пра адзіны эмісійны цэнтр і адзіную валюту альбо нешта падобнае», — паведамілі Свабодзе ў Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0