16 снежня ў Шанхаі паміж Рэспублікай Беларусь (у асобе Міністэрства фінансаў) і Шанхайскім філіялам Банка развіцця Кітая падпісана Пагадненне аб прадастаўленні тэрміновага крэдыту на 3,5 млрд. кітайскіх юаняў (каля 500 млн даляраў).

Ад імя Беларусі пагадненне падпісаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Крэдыт не звязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекта і можа быць накіраваны на агульныя мэты, у тым ліку: на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, падтрыманне золатавалютных рэзерваў, а таксама садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем.

Беспрэцэдэнтнасць гэтай угоды сведчыць аб новым узроўні адносін Беларусі і Банка развіцця Кітая, павышэнні даверу кітайскіх фінансавых інстытутаў да Рэспублікі Беларусь як надзейнага пазычальніка, падкрэсліваецца ў паведамленні Мінфіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0