Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка паведаміў сёння журналістам некаторыя падрабязнасці аб развязках, знойдзеных кіраўнікамі Беларусі і Расіі 7 снежня ў Сочы, па пытаннях зняцця наяўных абмежаванняў на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію, перадае БЕЛТА.

«Пасля досыць працяглага абмеркаванняпр Уладзімір Пуцін пагадзіўся з тым, што прэрагатыва або права зачыняць, да прыкладу, мясакамбінаты, малаказаводы павінна належаць галоўнаму ветэрынарнаму доктару Беларусі: ён павінен разбіраць, што так, што не так, — распавёў Уладзімір Сямашка. - І калі паўстануць спрэчныя нейкія пытанні, то гэта павінна выносіцца наверх, напрыклад, на агульную калегію Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі. А, можа быць, трэба стварыць у Еўразійскай эканамічнай камісіі нейкі такі орган. Але вырашылі лепш пакуль на дваіх».

Пасол адзначыў, што цяпер бакі павінны дакументальна замацаваць дасягнутыя дамоўленасці. «Каб гэта было не проста на словах, а на паперы — выразна, выверана, як павінен працаваць гэты механізм», - падкрэсліў ён.

Уладзімір Сямашка дадаў, што гэта работа павінна быць завершана да сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, прызначанай на 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0