Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў запэўніў свайго беларускага калегу Сяргея Румаса, што ў Расіі няма «антыбеларускіх элементаў». Такім чынам на перамовах у Сочы ён пракаментаваў нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «аказваецца вельмі моцны антыбеларускі ціск і прытым з блізкага атачэння, антыбеларускага», піша tass.ru.

«Інтэграцыйныя працэсы так уладкаваныя, што заўсёды суправаджаюцца абмеркаваннем, выказваннем меркаванняў, часам эмацыйных пазіцый. Я вось сёння прачытаў пра тое, што ў нас дзесьці ёсць «антыбеларускія элементы», якія так ці інакш уплываюць на дзяржаўную палітыку. Хачу вам прама сказаць, і я скажу пра гэта прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, што ў нас такіх «антыбеларускіх элементаў» няма», - сказаў расійскі прэм'ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?