Бацькі вучняў шостай школы Полацка пасля бацькоўскага сходу абурыліся:

«Дырэктарка Людміла Віктараўна падчас сходу папрасіла здаць грошы, каб дакупіць яшчэ 25 пар лыжаў», — расказаў «Нашай Ніве» бацька аднаго з вучняў Ігар Забароўскі.

Мужчына з гэтым пытаннем звярнуўся ў гарадскі аддзел адукацыі, дзе яму адказалі, што такога быць папросту не магло. Тое ж самае сцвярджае і дырэктарка школы Людміла Гавяза.

Людміла Гавяза, фота pvestnik.by.

Людміла Гавяза, фота pvestnik.by.

«Ну як можна працаваць з такімі бацькамі? Яны нас заўсёды хочуць на чымсьці падлавіць? Разумееце, мы — школа. Мы толькі і можам, што прасіць, а бацькі зараз складаныя.

Вось як з гэтымі лыжамі. За кошт бюджэту нам у школу закупілі 75 пар лыж, да поўнага камплекта не хапае яшчэ 25. Таму я на бацькоўскім сходзе і прасіла бацькоў проста падзяліцца лыжамі, калі яны ў каго ёсць. Ну бывае ж, што стаяць на балконе без патрэбы?

У нас у школе, вядома, існуе апякунскі савет, але ўсе ўнёскі ў яго строга дабрачынныя. Я магу проста нагадаць бацькам, што трэба павіншаваць з Новым годам шматдзетныя сем’і або ўпрыгожыць школу. Падкрэслю, што ўсе прапановы апякунскаму савету носяць рэкамендацыйны характар. Не хочаце плаціць — не трэба», — падсумавала Людміла Гавяза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?