У Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі з доказамі злачынства затрымалі членаў групы, якая мае дачыненне да кантрабандных паставак зброі, боепрыпасаў і наркотыкаў з-за мяжы, піша rbc.ru са спасылкай на ФСБ РФ. У аперацыі па спыненні дзейнасці злачыннай групы бралі ўдзел супрацоўнікі ФСБ Расіі і Камітэта дзяржбяспекі Беларусі.

Арганізатара і шасцярых членаў злачыннай групы затрымалі на месцы злачынства, пры продажы партыі зброі і наркотыкаў. Былі канфіскаваныя кулямёт Дзегцярова, пісталет-кулямёт Шпагіна, пісталеты ТТ, ПМ і Browning, прыкладна 60 тыс. патронаў рознага калібру, амфетамін і какаін, а таксама 560 тыс. руб. і $ 17,6 тыс.

Спецслужбы высвятляюць магчымых саўдзельнікаў і каналы паступлення зброі і наркотыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?