Кіраўніца МЗС Швецыі Ан Ліндэ і кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста падчас візіту ў Мінск сустрэліся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Наступным пунктам у праграме была сустрэча з шасцю прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
фота з фэйсбука Алеся Бяляцкага
Вось каго паклікалі фіны і шведы:
- Нік Анціпаў — заснавальнік ЛГБТ-праекта Makeout
- Ігар Барысаў — кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
- Андрэй Бастунец — кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Алесь Бяляцкі — кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Ганна Канапацкая — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
- Таццяна Караткевіч — сустаршыня «Гавары Праўду»
Апроч таго, быў запрошаны старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, але не змог прысутнічаць на сустрэчы.





