Усе жыхары Латвіі, зыходзячы са статусу дзяржаўнай мовы, абавязаны ведаць і выкарыстоўваць яе, падкрэсліў прэзідэнт Латвіі Эгіл Левітс у аўторак на прэзентацыі дзясятага тома кнігі «Мова і дзяржава», піша Delfi.

Палітык заявіў, што, паводле статыстыкі, адсотак людзей, якія выкарыстоўваюць дзяржаўную (латвійскую) мова, за апошнія 20 гадоў не занадта павялічыўся. Прэзідэнт дадаў, што гэта даволі незвычайна для краіны, дзе дзяржаўная мова з'яўляецца роднай для 60,5-62% насельніцтва.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што калі б не было латышскай мовы, калі б у другой палове XIX стагоддзя ў гарадах і ў асяроддзі інтэлігенцыі латышская мова была заменена нямецкай, наўрад ці зараз існавала б Латвійская дзяржава.

«Латышская мова з'яўляецца крыніцай, а таксама казуальнай прычынай, якая прывяла да ўтварэння Латвійскай дзяржавы», — сказаў Левітс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0