Гледачы адбору на дзіцячае «Еўрабачанне» прагаласавалі за беларускамоўную песню «Вятры», якую выконвала Марыя Ермакова.

Дзяўчынка і паехала б на міжнародны конкурс, калі б не сябры журы.

Як выявілася, адзін з іх паставіў Марыю Ермакову на апошняе месца.

Пра гэта напісаў у фэйсбуку бацька дзяўчынкі, Дзяніс Ермакоў, які патрабаваў ад БТ расследавання сітуацыі.

«У нас адбылася сустрэча з кіраўніком і прадстаўнікамі Белтэлерадыёкампаніі. Пратаколы раскрытыя не былі, толькі нашы ацэнкі, без імёнаў членаў журы. 1 бал ўсё ж такі ёсць. Ад аднаго чалавека. Цытата «Крытэрыі ацэнкі — бачанне членаў журы. Крытэрыі — у кожнага свае. Яны маюць права так бачыць…»

Чытайце: Гледачы прагаласавалі за беларускамоўную песню, але журы адправіла на дзіцячае Еўрабачанне іншую спявачку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0