фота з сацсетак
Медыкаментозны сон, у які была ўведзена папулярная расійская актрыса Анастасія Заваратнюк, перайшоў у глыбокую кому, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на РЕН ТВ.
Па звестках выдання, стан актрысы ацэньваецца як вельмі цяжкі, але пытанне аб аперацыі ўсё яшчэ не вырашана.
Раней паведамлялася, што Анастасію Заваратнюк падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.