Кадр з серыяла «Багатыя таксама плачуць»

Кадр з серыяла «Багатыя таксама плачуць»

Мексіканская актрыса Вероніка Кастра завяршыла сваю кар'еру. Пра гэта яна заявіла ў Instagram.

66-гадовая артыстка адзначыла, што развітваецца са сваёй любімай прафесіяй, якой займалася на працягу 53 гадоў. Паводле яе слоў, рашэнне пакінуць кар'еру актрысы звязанае з кпінамі і агрэсіяй, з якімі ёй давялося сутыкацца з-за вядомасці. «Хачу спакою», — падкрэсліла яна.

Вероніка Кастра нарадзілася ў Мехіка ў 1952 годзе. Яна праславілася на прасторах былога СССР дзякуючы серыялам «Багатыя таксама плачуць» і «Дзікая Ружа». У гонар гераіні Кастра Марыяны з «Багатых таксама плачуць» называлі дачок.

Цікава, што прадзюсарам двух фільмаў быў Валянцін Пімштэйн. Ён нарадзіўся ў Санцьяга ў 1925 г., але ў сям'і яўрэйскіх эмігрантаў з Вілейшчыны, што ўцякалі ад рэвалюцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0