Прэзідэнт ЗША ў панядзелак прызнаў, што яго валасы не ідэальныя, аднак, на яго думку, яны лепшыя, чым у большасці яго сяброў, якія з ім аднаго веку, піша tass.ru.

Выступаючы перад прыхільнікамі ў Паўночнай Караліне, амерыканскі лідар заявіў, што хацеў бы, каб гэта мерапрыемства праходзіла на большай пляцоўцы.

«У мяне велізарная аўдыторыя, я б хацеў, каб у нас была арэна пабольш. Мы спрабавалі [знайсці месца], я нават гатовы быў стаяць пад дажджом, каб мае валасы намоклі <…> Па меншай меры я б даказаў, што гэта мае сапраўдныя валасы», - сказаў амерыканскі лідар. Трансляцыю яго выступу вёў тэлеканал C-Span.

«Магчыма, яны не такія добрыя, але, скажу я вам, яны лепшыя, чым у большасці маіх сяброў, якія аднаго са мной веку. Нашмат лепшыя», - пажартаваў амерыканскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0