45-гадовую жыхарку Пружан і траіх яе дзяцей, пра якіх родныя не ведалі нічога каля месяца, знайшлі. Пра гэта Tut.by паведаміў бацька старэйшых дзяцей Андрэй Ахцель.

Мужчына паведаміў, што сям'ю праваахоўнікі знайшлі на тэрыторыі Расіі.

Бацьку прадставілі фатаграфію ўсяго сямейства, на ёй сённяшняя дата — 9 верасня. У паліцыі, па словах мужчыны, заявілі, што не бачаць падстаў, каб забіраць дзяцей.

Фота Tut.by перадаў Андрэй Ахцель.

Фота Tut.by перадаў Андрэй Ахцель.

Маці з дзецьмі знікла на пачатку жніўня. У першыя дні жніўня дзеці былі ў бабулі, маці Андрэя. Затым, як мяркуецца, у перыяд паміж 4 і 10 жніўня маці з дзецьмі знікла. Некаторы час мужчына чакаў, што яны самі вярнуцца — але гэтага не адбылося. 4 верасня мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай пра знікненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?