Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу Еўропа — ЗША прапанаваў правесці наступную сустрэчу спартсменаў, якая запланавана на 2021 год, зноў у Мінску, перадае карэспандэнт БелТА.

Па правілах, у 2021 годзе матч паміж Еўропай і ЗША павінен адбыцца ў Злучаных Штатах — наступіць іх чарга праводзіць гэтыя спаборніцтвы. Аднак, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, у 2021 годзе ў ЗША пройдзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы і сумясціць гэтыя спаборніцтвы па правілах будзе нельга.

Момант прамовы Лукашэнкі размясціў карыстальнік твітара.

«Мы прапануем вам правесці гэтыя два гады ў Беларусі. Не спяшайцеся ні ў Еўропу далёкую, ні ў Амерыку. Калі вы нам даручыце, мы правядзём яшчэ на больш высокім узроўні падобны матч», — звярнуўся кіраўнік Беларусі. 

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што такім чынам Мінск на перыяд спаборніцтваў у 2021 годзе зможа стаць ні многа ні мала сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі. З Дональдам Трампам (кіраўнік беларускай дзяржавы чамусьці ўпэўнены, што ён будзе абраны на чарговы тэрмін) Лукашэнка паабяцаў дамовіцца. «Я думаю, ён з'явіцца тут на гэтым стадыёне — у сталіцы чарговых лёгкаатлетычных гульняў, матчу стагоддзя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0