З-за дарожна-транспартнага здарэння на вул. Куйбышава ў напрамку вул. Кульман спыніўся рух тралейбусаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Аварыя здарылася насупраць дома № 81 побач з рэгуляваным пешаходным пераходам. Сутыкнуліся два легкавікі «Нісан».

З-за ДТЗ рух на гэтым участку пакуль моцна ўскладнены, машынам прыходзіцца аб'язджаць па сустрэчнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0