У ЗША зарэгістравалі пяць выпадкаў смерці сярод людзей, якія курылі электронныя цыгарэты.

Загінулыя жылі ў штатах Каліфорнія, Арэгон, Мінесота, Індыяна і Ілінойс. Усяго ў краіне вядома пра 450 выпадкаў захворванняў, як мяркуецца, выкліканых курэннем вэйпа.

Дакладная прычына смерцяў невядомая.

Спецыялісты з упраўлення па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) выявілі ацэтат вітаміна Е ва ўсіх сумесях марыхуаны для вэйпаў, якія курылі людзі, што захварэлі і загінулі. Яны ўзялі ўзоры сумесяў у пацыентаў з розных штатаў. Медыкі адзначылі, што адназначныя высновы рабіць рана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0