5 верасня ў віцебскую міліцыю звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. Яна паведаміла, што ў лесапаласе паблізу дома 62 па вуліцы Чкалава ў Віцебску невядомы злачынца ўдарыў нажом яе знаёмага.

Папярэдне ўстаноўлена, што кампанія з чатырох чалавек праводзіла час разам. У нейкі момант па сцежцы праходзіў мужчына з торбай, у якога адна з дзяўчын папрасіла цыгарэту. Незнаёмы адштурхнуў яе. Гэта не спадабалася пацярпеламу, і ён вырашыў пагаварыць з крыўдзіцелем сваёй знаёмай. У гэты момант мужчына ўдарыў яго ў грудзі нажом і стаў уцякаць. За падазраваным кінуўся наўздагон яшчэ адзін удзельнік кампаніі. Яму ўдалося дагнаць злачынцу і перадаць у рукі міліцыянераў. Але паранены мужчына сканаў.

Злачынцам аказаўся раней не судзімы 53-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Завялі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 139 КК Беларусі (Забойства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0