Кадр з Youtube

Кадр з Youtube

У індыйскім штаце Андхра-Прадэш 74-гадовая жанчына нарадзіла двайнят дзякуючы ЭКА. Пра гэта паведамляе газета Hindustan Times.

30 гадоў таму ў Эрамаці Мангаямы наступіла менапаўза, аднак яна па-ранейшаму марыла стаць маці. У лістападзе 2018 года яна звярнулася па дапамогу ў мясцовую клініку рэпрадуктыўнага здароўя, якая вырашыла аплаціць большую частку працэдур. Медыкі былі ўпэўненыя, што цяжарнасць пажылой пацыенткі стане гістарычнай падзеяй.

Для працэдуры ЭКА выкарыстоўвалі донарскія яйцаклеткі.

У чацвер раніцай нарадзіліся дзве здаровыя дзяўчынкі з дапамогай кесарава сячэння. «Аперацыя прайшла выдатна, — падкрэсліў доктар, які праводзіў роды. — Маці і немаўляты здаровыя і не маюць ускладненняў». Нованароджаных будуць карміць донарскім малаком.

Калі Мангаямма пацвердзіць свой узрост дакументальна, яна стане найстарэйшай жанчынай, якой удалося нарадзіць. Рэкорд зараз належыць іспанцы Марыі дэль Кармэн Бусадэ дэ Ларэ, якая стала маці двайнят у 66 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0