Амаль дзве гадзіны прадстаўнікі мінскага Таварыства выратавання на водах шукалі 5 верасня ў Свіслачы ў раёне вуліц Зыбіцкай і Герцэна пракатны ровар фірмы Kolobike.

Пошукі пачаліся прыблізна ў 15.55 і скончыліся ў 17.45 і вяліся з невялікімі перапынкамі.

Прыбліза ў 17.30 з’явіўся адзін са сведкаў, які паказаў дакладнае месца, куды быў кінуты ровар. Праз 10 хвілін пошукі паспяхова скончыліся. На месцы прысутнічалі прадстаўніца Следчага камітэта і самой фірмы Kolobike.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?