Вызваленне сведкі па справе аб катастрофе MH17 Уладзіміра Цэмаха з-пад варты выклікае пытанні ў нідэрландскага боку. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нідэрландаў Стэф Блок, перадае РБК-Украіна са спасылкай на RTL Nieuws.

У прыватнасці, Блок падкрэсліў, што знаходзіцца ў цесным кантакце з украінскімі ўладамі з нагоды вызвалення Цэмаха.

«Паведамленні з Кіева выклікаюць шмат пытанняў», — падкрэсліў ён, не ўдаючыся ў падрабязнасці.

Сёння стала вядома, што Кіеўскі апеляцыйны суд адпусціў Цэмаха пад асабістае абавязацельства. Ён падазраецца ва ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, здзяйсненні тэракту, у выніку якога загінулі ўкраінскія вайскоўцы. Па словах пракурора, падазрэнні абгрунтаваныя і пацверджаны доказамі. Акрамя таго, яго лічаць ключавым сведкам у справе аб катастрофе MH17.

Магчымасць абмену Цэмаха на палітвязняў украінскі бок пакуль не каментуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0