Раніцай у міліцыю Старых Дарог звярнулася жанчына: яна жыве з сям'ёй у шматкватэрным доме з неахоўнай стаянкай, дзе начуе бардовая «капейка», паведамляе прэс-служба міліцыі.

Ноччу яе дачка ў акно ўбачыла сілуэт чалавека ў двары. Чалавек прабраўся ў «Жыгулі», завёў матор і пачаў рухацца. Гаспадар не разгубіўся і выбег на выратаванне сямейнай рэліквіі. Ён схапіў злодзея за адзенне, але той ірвануў наперад і нават працягнуў пенсіянера па зямлі некалькі метраў.

У выніку не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў пярэдні аўтамабіль, адкрыў дзверы і збег.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што падобны крадзеж спрабавалі здзейсніць у суседнім доме на той жа вуліцы: у тры гадзіны ночы невядомы пранік на тэрыторыю двара і залез у салон «Фальксвагена». Аднак не здолеў завесці аўто.

Няўмелым выкрадальнікам аказаўся 19-гадовы хлопец. Яму пагражае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?