Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўзмацняе работу са зваротамі грамадзян і рэагаванне на крытычныя публікацыі ў СМІ. Пра гэта сёння заявіў журналістам Юрый Караеў пасля свайго даклада кіраўніку дзяржавы, піша БелТА.

Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што пад больш вострым вуглом будуць аналізавацца і публікацыі ў СМІ наконт работы органаў унутраных спраў, у тым ліку ў інтэрнэце, апазіцыйных медыя.

«Бо яны таксама аднекуль гэтыя матэрыялы бяруць, і не ўсе яны прыдуманыя або паклёп. Недзе пад імі нейкія падставы, значыць, ёсць. Каб не было беспакаранасці і ўсёдазволенасці тых, хто ад імя ўлады можа валодаць нейкімі прывілеямі, як ім здаецца».

«Усе павінны дакладна, як людзі ў пагонах, перш за ўсё выконваць свае абавязкі і помніць, што служаць народу, грамадзяніну, грамадству, абараняюць яго правы», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0