Сёння каля галоўнага ўваходу ў будынак Маладзечанскага РАУС малады чалавек прыпаркаваў аўтамабіль «Аўдзі-80». Супрацоўнікі міліцыі заўважылі, што з бака машыны выцякае паліва.

Праваахоўнікі тут жа выклікалі ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС пеннай атакай ліквідавалі ўцечку бензіну.

Міліцыянеры звязаліся з уладальнікам аўтамашыны. Ён растлумачыў, што гуляе з дзяўчынай па горадзе, па аўтамабіль прыпаркаваў на вольнае месца, але не звярнуў увагу на знакі.

У дачыненні да 21-гадовага жыхара Валожынскага раёна супрацоўнікі ДАІ склалі адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за парушэнне правілаў стаянкі і забруджванне аўтамабільнай дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?