2 верасня ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі завялі крымінальную справу за арганізацыю незаконнай міграцыі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Яшчэ 17 жніўня ў Камянецкім раёне пагранічнікі затрымалі 14 грамадзян Ірана, якія спрабавалі парушыць мяжу. У нелегалаў быў памочнік — 56-гадовы грамадзянін Турцыі, які за грашовае ўзнагароджанне суправадзіў замежнікаў да дзяржаўнага рубяжа. Адразу ж пасля дастаўкі мігрантаў да мяжы ён паспрабаваў пакінуць краіну на арандаваным аўтамабілі.
Грамадзяніну Турцыі пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі да пяці гадоў. Нелегальных мігрантаў чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну тэрмінам да 5 гадоў.