Yoom — кактэйльны тамат, атрыманы ў выніку традыцыйнай селекцыі. Адрозніваецца цёмна-фіялетавым колерам скуркі і чырвоным, амаль аранжавым колерам мякаці. Гатунак мае прыемны збалансаваны кісла-салодкі смак. Сярэдняя маса плода 100-120 г.

У пладах новага тамата ўтрыманне антацыанаў вышэй, чым у звычайных таматах. Антацыаны з'яўляюцца антыаксідантамі і станоўча ўплываюць на шэраг праблем са здароўем. Менавіта яны надаюць таматам Yoom фіялетавы колер.

Упершыню гэты гатунак тамата быў прадстаўлены ў лютым 2019 года на выставе FRUIT LOGISTICA ў Берліне. Гатунак прыцягнуў вытворцаў Іспаніі, Італіі і Партугаліі — краін, якія экспартуюць свае таматы ў Францыю, краіны Бенілюкса, Германію і Англію. Цяпер брэнд выводзіцца на рынкі Аўстраліі, ЗША і Канады.

У Беларусі новы гатунак з'явіцца не раней, чым праз год-два.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0