9-гадовая брытанская дзяўчынка з падвойнай ампутацыяй ног стане мадэллю на NY Fashion Week
Дэйзі-Мэй Дэметр з Бірмінгема стане першым дзіцём без ног, якое пройдзецца па подыуме NYFW на паказе Lulu et Gigi Couture. Французскі брэнд моды таксама абраў дзяўчынку паслом для сваёй дзіцячай лініі адзення, піша тэлеграм-канал «Тэрыторыя».
Дэйзі нарадзілася з фібрознай гемімеліяй. У яе не хапала костак на нагах, таму дактарам давялося ампутаваць абедзве нагі і замяніць канечнасці пратэзамі.
Год таму дзяўчына дэбютавала на Лонданскім тыдні моды. Цяпер яе запрашаюць у Нью-Ёрк і Парыж.
«Калі мяне спыталі, ці не супраць я дзяўчыны з ампутацыяй, я здзівілася. Яна малая і таму дасканалая. Вядома, я пагадзілася», — сказала дызайнер Lulu et Gigi Couture Эні Х'юз-Байран.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ