Фестываль фольк-музыкі «Rajok»

14—15 верасня ў Мінску, у Гістарычным музеі, адбудзецца двухдзённы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok». Каманда неабыякавых людзей стварае яго, каб пазнаёміць як мага болей людзей з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

Каб правесці фестываль на годным узроўні, арганізатары запусцілі праект на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей», падтрымаць яго можна, набыўшы квіток на адзін або адразу два дні фэсту. 

Праграма мерапрыемства надзвычай насычаная і разнастайная. Далучайцеся! 

Праграма фестывалю

14 верасня

  • конкурс маладых фальклорных калектываў
  • мона-спектакль лідара гурта «Тройца» Івана Кірчука «Дарожка»
  • канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган» капэля «Колісьнія» і іншыя
  • сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

  • майстар- класы па гранні на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка
  • дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі
  • унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў
  • выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя
  • свята габрэйскіх песень і танцаў «Zingeray»
  • прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі
  • вечарына народных танцаў

Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці, запэўніваюць арганізатары. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0