Сёння стартаваў новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі, першы матч мінскае «Дынама» праводзіць супраць ніжнякамскага «Нафтахіміка». На гульню з'явіўся і сам Аляксандр Лукашэнка, кампанію яму склалі малодшы сын Мікалай і Міс Беларусь — 2018 Марыя Васілевіч. 

Скрыншот з відэатрансляцыі TUT.BY.

Скрыншот з відэатрансляцыі TUT.BY.

Як паведамляе TUT.BY у анлайн-трансляцыі матча, публіка прывітала Лукашэнку неадназначна.

Марыя Васілевіч стала Міс Беларусь у 2018 годзе, з таго часу пастаянна суправаджае Аляксандра Лукашэнку: была з ім і на «Славянскім базары», і на спаборніцтвах падчас Еўрапейскіх гульняў, і на гала-паказе чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні. 

Аляксандр Лукашэнка вельмі моцна радаваўся на хакеі, і падчас святкавання першай шайбы мінскага «Дынама» ў новым сезоне КХЛ абняў Міс Беларусь — 2018 Марыю Васілевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0