Аляксандр Лукашэнка 2 верасня падпісаў указ №326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання», які накіраваны на ліквідацыю залішняга рэгулявання ў сферы ліцэнзавання і спрашчэнне патрабаванняў, што прад'яўляюцца да тых, хто атрымлівае ліцэнзію на сваю дзейнасць, паведамілі БелТА ў прэс-службе прэзідэнта.

Указам забараняецца прыпыняць і спыняць дзеяння ліцэнзіі за нязначныя парушэнні і фармальныя правіны. Указам замацоўваюцца і іншыя асноўныя прынцыпы, на аснове якіх павінна ажыццяўляцца ліцэнзаванне: гэта і вычарпальны пералік ліцэнзійных умоў з улікам іх разумнасці, суразмернасці і эканамічнай абгрунтаванасці, і максімальнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры ўзаемадзеянні дзяржорганаў з ліцэнзіятамі.

З 1 кастрычніка 2019 года адмяняецца ліцэнзаванне асобных відаў дзейнасці. Так, прадугледжана адмова ад ліцэнзавання дыягностыкі, прафілактыкі захворванняў і лячэння жывёл, аховы юрыдычнай асобай сваіх работнікаў і маёмасці, патолагаанатамічнай дыягностыкі, гандлю сродкамі супрацьпажарнай абароны, аптовага і рознічнага гандлю мазутам і нафтабітумамі, захоўвання і прыёму ў заклад каштоўных металаў і камянёў, трансляцыі тэлевізійных праграм і эфірнай трансляцыі гукавых праграм.

Для развіцця экспарту медыцынскіх паслуг, павышэння даступнасці платных медыцынскіх паслуг істотна спрашчаюцца патрабаванні да ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці, у тым ліку зніжаюцца патрабаванні да стажу медыцынскіх работнікаў, выключаецца неабходнасць наяўнасці ў штаце недзяржаўных арганізацый аховы здароўя лекараў толькі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0