Раніцай 2 верасня на электронны адрас МНС паступіла паведамленне ад імя жыхаркі вёскі Каплічы, што школа ў суседніх Шыічах (Калінкавіцкі раён) нібы замініравана, паведамляюць Калінкавіцкія навіны.

Тым не менш Дзень ведаў у Шыічах адбыўся. Лінейку правялі каля сельвыканкама. Першы ўрок для навучэнцаў 1-2 класаў правялі ў будынку дзіцячага садка, для навучэнцаў 3-4 класаў - у будынку сельвыканкама. Астатнія навучэнцы размясціліся ў сельскім клубе.

У сваю чаргу спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 праверылі будынак школы і ніякіх выбуховых рэчываў не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0