Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы новую школу №93 ў Мінску, паведамляе БелТА.
Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі стравы з школьнага меню. Было ўзнята пытанне розніцы ў падыходах да забеспячэння харчаваннем вучняў. Кошт харчавання дзяцей у школах аплачваюць бацькі.
Аднак для некаторых катэгорый навучэнцаў, у тым ліку дзяцей са шматдзетных сем'яў, выдаткі на харчаванне кампенсуе дзяржава, гэта значыць для такіх сем'яў яно бясплатнае. Абмежаванне ў кошце такога харчавання прыводзіць да розніцы ў выбары страў і рацыёну, і дзеці атрымліваюць іншае харчаванне, чым іх аднакласнікі.
«Дзеці павінны быць усе ў роўных умовах. Не ганьбіцеся. Гэта дурасць, якую я чую ў першы раз. Абавязкова ў роўных умовах!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.





