Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы школу-новабудоўлю ў Мінску, правёў для старшакласнікаў першы ўрок, піша БелТА.
Ён зайшоў у адзін з класаў і далучыўся да навучальнага працэсу, выклікаў некалькіх вучняў да дошкі. Размова ішла пра вучобу ў школе, выбар будучай прафесіі, заняткі спортам, пытанні экалогіі і многае іншае.





