Лідар гурта Алесь Дзянісаў распавёў, што Dzieciuki трошкі адышлі ад папярэдняга гуку — больш ўвагі было нададзена гучанню і аранжыроўкам. Побач з хардкор-панкам з'явіўся вальс. А побач з фольк-панкам — рэгі.
З моманту выхада другога альбома «Рэха» прайшло тры гады, і выхад «Радыё «Harodnia» моцна замарудзіўся праз недахоп вопыту. Затое, як кажуць музыкі, увесь запіс быў зроблены самастойна, без краўдфандынгаў і пазык.