Падчас наведвання школы №93 у Мінску кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што дысцыпліна ў школе моцна ўпала, таму міністру адукацыі, губернатарам і мэру Мінска пастаўлена задача зрабіць захады для ўзмацнення парадку і дысцыпліны ў навучальных установах, піша БелТА.
«Школа — гэта храм. Туды трэба прыходзіць з чыстымі думкамі - вучыцца, а не пакурваць у прыбіральні і займацца незразумела чым», — падкрэсліў Лукашэнка.





