Белы мужчына гадоў трыццаці застрэліў чатырох чалавек і параніў 21, перш чым яго самога застрэліла паліцыя. Чарговая страляніна ў ЗША здарылася на захадзе Тэхаса між гарадамі Мідланд і Адэса.
Права на нашэнне агнястрэльнай зброі грамадзянамі ў Штатах прыводзіць да шматлікіх выпадкаў нападаў з яе ўжываннем, у выніку чаго колькасць забойстваў у ЗША нашмат вышэйшая, чым у іншых развітых краінах.