president.gov.by
У свой дзень нараджэння Аляксандр Лукашэнка пабываў у Смалявіцкім раёне, у гаспадарцы «Азярыцкі-Агра». Расхвальваючы мясцовых кароў, ён спытаў дырэктара гаспадаркі Ніну Жалязнову, ці не прададуць яму адну цёлачку.
Гутарку паказаў тэлеканал ОНТ у вечаровай праграме «Нашы навіны».
— Добра, — адказала прэзідэнту Жалязнова, але папярэдзіла, што на іх кароў цана вельмі высокая.
— Я знайду дзе-небудзь [грошы], — усміхнуўся Аляксандр Лукашэнка. — Я за свае куплю, не думай. У мяне ёсць грошы.
У гаспадарцы адна карова ў год дае каля дзевяці тон малака — а іх тут больш за 6000 галоў. Фактычна ўсё малако «Азярыцкага» забірае на перапрацоўку прадпрыемства «Здравушка».
Праз некалькі хвілін Ніна Жалязнова паказала і паднесла у падарунак Лукашэнку лімоннае дрэўца:
— Можна мы яго ў ваш сад аддамо, падорым.
— У цяпліцу?
— Так, а цёлачку потым.
— Я з задавальненнем, — пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнку ў дзень народзінаў падарылі лімоннае дрэўца і селекцыйную бульбу





