Станіслаў Зась у Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы. Фота: Biuro bezpieczeństwa narodowego.
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэўся сёння ў Варшаве з сакратарамі Рад бяспекі Беларусі, Украіны і Польшчы. Пра гэта сведчыць здымак і подпіс да яго, які Болтан апублікаваў у сваім твітары.
«Я вельмі рады пачаць сёння ў Варшаве размову з маімі польскім, украінскім і беларускімі калегамі. Мы падзяляем агульныя праблемы з нагоды стабільнасьці ў рэгіёне і імкнемся да ўмацаваньня сувэрэнітэту і бяспекі нашых народаў», — напісаў Джон Болтан.
Здымак зроблены ў офісе Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.
Інфармацыі пра сустрэчу ў беларускіх афіцыйных крыніцах пакуль няма.
Напярэдадні, 30 жніўня, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах сустрэўся з сакратаром Рады бяспекі Беларусі Станіславам Засем. Размова адбывалася па асноўных пытаннях двухбаковых адносін і сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі, паведамляе сайт польскага ведамства.
Фота: Biuro Bezpieczeństwa Narodowego
Станіслава Зася суправаджалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.
Фота: Biuro Bezpieczeństwa Narodowego





