Шаўкат Мірзіёеў і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіву
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мирзіёевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі значную актывізацыю кантактаў паміж краінамі ва ўсіх сферах, чаму спрыяў абмен афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў пацвердзілі сяброўскі характар адносін, узаемнае імкненне да іх далейшага паглыблення.





