На адной з трас у Парагваі кіроўца не справіўся з кіраваннем, з-за чаго яго фура перакулілася. 30 тысяч бляшанак піва выпалі на дарогу, паведамляе ABC Color.
У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Жыхары найбліжэйшых пасёлкаў даволі хутка зарыентаваліся і прыходзілі да месца ДТЗ з пакетамі і нават мяшкамі.
Паміж «ліквідатарамі» адбылося некалькі буйных боек.
0
0
0
0
0
0