Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча вывесці Нацыянальную гвардыю з падпарадкавання Міністэрства ўнутраных спраў і перадаць прэзідэнту, паведамляе Українська правда.

З закона прапануюць зняць усе згадкі пра міністра ўнутраных спраў у частцы, дзе гаворка ідзе аб кіраванні, а кіраўніцтва ведамствам непасрэдна перадаць камандуючаму Нацыянальнай гвардыі.

Неабходнасць такога рашэння тлумачыцца тым, што ва ўмовах асаблівага перыяду кіраўніцтва вайсковымі фармаваннямі, у прыватнасці Нацыянальнай гвардыі, не адносіцца да сферы ўнутраных спраў, а знаходзіцца ў падпарадкаванні прэзідэнта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?