Адміністрацыя Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» прайграла ў судзе сайту petitions.by. Разгляд справы прайшоў 30 жніўня ў Эканамічным судзе Мінска, піша Еўрарадыё.

Нагодай для судовага працэсу стала петыцыя, размешчаная 6 ліпеня на інтэрнэт-пляцоўцы. Ініцыятары звароту заклікалі дапусціць усіх перавозчыкаў да працы на тэрыторыі аэрапорта. Яны хацелі адмяніць абмежаванні на колькасць бясплатных заездаў для таксовак і службаў перавозкі, якія ўвяла адміністрацыя аэравакзала.

Адміністрацыя патрабавала выдаліць петыцыю, абавязаць арганізатараў абвергнуць звесткі са звароту як неадпаведныя рэчаіснасці. 

Стваральнікі сайта petitions.by настойвалі, што звесткі, апублікаваныя ў звароце ў кампетэнтны дзяржаўны орган, не лічацца распаўсюдам інфармацыі, якая ганьбіць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. 

Выслухаўшы абодва бакі, суд вырашыў, што патрабаванні адміністрацыі аэрапорта не маюць законных падстаў. Згодна з судовым рашэннем адміністрацыя Нацыянальнага аэрапорта абавязаная заплаціць стваральнікам сайту petitions.by 1400 рублёў судовых выдаткаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?