У Мінску затрымалі мужчыну, які прадстаўляўся прыватным дэтэктывам і браў грошы ў даверлівых грамадзян, паведамляе МУС.

Беспрацоўны жыхар адной з вёсак Мінскага раёна раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Падманам і злоўжываючы даверам пад маркай збору кампрамату і сачэння, ён атрымліваў ад людзей грошы.

У жніўні 2015 года ён стварыў сайт, дзе рэкламаваліся паслугі прыватнага вышуку. Пайшлі заказы на камерцыйных партнёраў, канкурэнтаў, няверных мужаў і жонак. Мужчына браў з грамадзян перадаплату за даванне інфармацыі з аўтаматызаваных баз даных МУС, аказанне паслуг сачэння, праслухоўвання памяшканняў, перадачу дэталізацыі тэлефонных злучэнняў, але выконваць узятыя на сябе абяцанні не збіраўся.

«Дэтэктыва» аператыўнікі затрымалі на месцы злачынства — пры атрыманні грошай. Завялі крымінальную справу па ч.3 арт.209 КК (махлярства ў буйным памеры).

Устаноўлена больш за 10 фактаў махлярства. Пацярпелых можа быць больш. Праваахоўнікі працягваюць працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0