На начальніка ДАІ Ленінскага раёна Мінска падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Дымонта завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, піша Tut.by.

— Аляксандр Васільевіч нават форму тады перастаў насіць. Нікуды асабліва не выязджаў, сядзеў у РУУС, паперкі перабіраў. Месяц таму ён пайшоў у адпачынак, а ў панядзелак павінен быў выйсці на службу, але не з'явіўся. Даведаліся, што ў ГУУС прыйшла папера аб завядзенні ў дачыненні да яго крымінальнай справы. Нібы гаворка ідзе пра тое, што ён выпісваў прэміі, а вярталі яму гатоўкай.

Фота: «Транспортная безопасность».

Фота: «Транспортная безопасность».

Інфармацыю аб завядзенні ў дачыненні да Дымонта крымінальнай справы па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) TUT.BY пацвердзілі ў Генеральнай пракуратуры. Расследаваннем займаецца цэнтральны апарат Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0