Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Беларускім дзяржаўным універсітэце плануюць укараніць электронныя заліковыя кніжкі. Іх карыстальнікамі стануць каля 5 тыс. першакурснікаў і магістрантаў БДУ ўсіх форм навучання, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

У БДУ таксама разлічваюць, што ўкараненне электроннай залікоўкі дасць магчымасць значна сэканоміць за кошт выкарыстання існуючых ва ўніверсітэце сучасных лічбавых тэхналогій і адмовы ад папяровай версіі.

IT-інавацыя выконвае ўсе функцыі свайго папяровага прататыпу і значна спрашчае падрыхтоўку справаздачнай дакументацыі і аналіз паспяховасці. Акрамя таго, маладыя людзі і іх бацькі ў любы час на камп'ютары, планшэце або смартфоне змогуць атрымаць доступ праз асабісты кабінет студэнта да прагляду экзаменацыйных ацэнак за ўвесь перыяд навучання. Таксама яна вызваляе студэнтаў ад неабходнасці замены папяровага дакумента пры яго пашкоджанні або страце.

На пачатковым этапе ўкаранення электронных заліковак выкарыстанне папяровых ведамасцей захаваецца. У далейшым плануецца поўная аўтаматызацыя працэсу атэстацыі. Сродкам ідэнтыфікацыі на экзамене стане студэнцкі білет.

Распрацоўшчыкам навацыі выступіў Цэнтр інфармацыйных тэхналогій БДУ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0