Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму давяраюць 70% грамадзян Украіны. Пра гэта сведчаць даныя апытання фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва.
Гэта самы высокі паказчык сярод усіх папярэдніх прэзідэнтаў краіны.
Па выніках апытання, станоўчы баланс даверу-недаверу таксама маюць лідары каманды Зяленскага.
Лідары іншых палітычных сілаў, якія прадстаўленыя ў Вярхоўнай радзе, а менавіта Пятро Парашэнка, Юлія Цімашэнка, Святаслаў Вакарчук і Юрый Бойка, маюць адмоўны баланс даверу-недаверу.