У Мінску затрымалі ўдзельніка маскоўскай акцыі пратэсту 27 ліпеня Мікіту Чырцова, паведамляе «ОВД-Инфо». Супрацоўнікі міліцыі сказалі затрыманаму, што ён знаходзіцца ў вышуку за няўзгодненую акцыю ў Маскве.
Чырцоў удзельнічаў у акцыі і быў аштрафаваны па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу.
Цяпер затрыманы знаходзіцца ў гарадскім аддзеле міліцыі Першамайскага раёна Мінска.
Акцыя 27 ліпеня за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў маскоўскі парламент не была ўзгоднена з гарадскімі ўладамі. На ёй былі затрыманыя больш за 1300 чалавек.