Сёння праваслаўныя святкуюць Ушэсце (Успеніе, Унебаўзяцце) Божай Маці. У народзе — Прачыстая (або Спленне)
Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.
У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хвароб.
29 жніўня ў праваслаўнай грамады — Арэхавы (Трэці) Спас. Лета завяршаецца.
Адна з народных прыкмет сённяшняга дня наступная. Калі на Прачыстую добрае надвор'е, то бабіна лета будзе халаднаватым.